Жыхар Гомельскай вобласці Будовіч Уладзімір Анатольевіч і жыхар Брэстчыны Натынчык Юрый Міхайлавіч з'ехалі на заробкі ў Расію і перасталі выходзіць на сувязь з сваякамі. Іх шукаюць сям'я, міліцыя і валанцёры пошукавага атрада «Анёл».

Будовіч Уладзімір Анатолевіч 1993 года нараджэння з'ехаў на заробкі ў Расію ў г. Далгапрудны і сувязь з ім 8 жніўня абарвалася.

Прыкметы: рост 170—175, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, вочы карыя. Можа насіць бараду, як на фота.

Асаблівыя прыкметы: шнар на ілбе, на левым перадплеччы ёсць няскончаная татуіроўка ў выглядзе абстракцыі.

Жыхар Пінска Натынчык Юрый Міхайлавіч, 1981 года нараджэння, паехаў на заробкі ў Маскву. Апошні раз на сувязь выходзіў 27 ліпеня 2015.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0