Міністэрства інфармацыі Беларусі нагадвае пра адказнасць за парушэнне парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства.

Адзначаецца, у прыватнасці, што распаўсюджванне прававой інфармацыі рэгламентуецца ўказам прэзідэнта ад 30 снежня 2010 г. №712 аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі. Указам устаноўлена, што арганізацыі і ІП маюць права ажыццяўляць дзейнасць на тэрыторыі краіны па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў друкаванай форме (у выглядзе перыядычных і неперыядычных друкаваных выданняў) толькі пры ўмове заключэння з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Беларусі адпаведнага дагавора.

Дзейнасць, якая ажыццяўляецца без заключэння гэтага дагавора, з'яўляецца незаконнай і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі (у тым ліку з артыкулам 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), нагадалі ў Міністэрстве інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?