sk.gov.by

sk.gov.by

Дзяўчына забралася на дах вагона і яе ўдарыла токам. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«У нядзелю вечарам 13-гадовая Яна і яе школьная сяброўка адправіліся на чыгуначную станцыю ў Пружанскім раёне. Дзяўчынка, выбраўшы пусты вагон, які знаходзіўся пад высакавольтнай лініяй электраперадачы, залезла на дах. Праз імгненне школьніцу ўдарыла токам, і Яна згубіла прытомнасць», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У рэанімацыі дзяўчынцы паставілі дыягназ: электратраўма, апёк твару, шыі, пярэдняй паверхні цела, спіны, абедзвюх рук і ног, плошча паражэння 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0