Кошт бараля сырой нафты маркі Brent знізіўся на лонданскай біржы ICE на 1,2% да 48,5 даляра.

Амерыканская нафта WTI таксама патаннела на 1,4% да 41,9 даляра. Эксперты чакаюць, што ў далейшым цана дасягне гадавых мінімумаў і складзе 45 даляра за бараль.

Аналітыкі кампаніі «Фінам» мяркуюць, што калі гэта сапраўды адбудзецца, курс даляра вырасце да 69—70 расійскіх рублёў. Адпаведна курс еўра будзе складаць каля ўзроўню 76,5 расійскага рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0