13-гадовы Вадзім і 15-гадовы Ян былі знойдзеныя пад Смаленскам увечары 16 жніўня. Пра гэта паведамілі ў пошукавым атрадзе «Анёл». Інфармацыю пацвердзілі бацькі Вадзіма.

Расійскія паліцэйскія ўбачылі падлеткаў недалёка ад Смаленска на трасе М1 і даставілі іх у гарадскую інспекцыю па справах непаўналетніх.

«Нам паведамілі, што сын знойдзены, і муж тут жа адправіўся па сына ў Смаленск. Позна ўвечары яны вярнуліся. З Вадзімам ўсё добра, ён жывы і здаровы», — распавяла мама хлопчыка.

Ян усё яшчэ знаходзіцца ў Смаленску. Паводле інфармацыі «Анёла», па яго ўжо выехалі родныя.

Хлопчыкі пазнаёміліся ў бальніцы за тыдзень да ўцёкаў. Што падштурхнула іх да такога кроку, не паведамляецца — раней з дому хлопчыкі не сыходзілі.

Нагадаем, падлеткі зніклі 11 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?