Следства просіць адгукнуцца сведкаў і відавочцаў здарэння і, у прыватнасці, жанчыну, якая праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы да прыезду хуткай дапамогі. Звяртацца на тэлефоны: (017) 288-74-02, (017) 288-85-03.

Нагадаем, трагедыя адбылася напярэдадні вечарам.

Адзін з наведвальнікаў аквапарку заўважыў, што дзіцяці стала дрэнна, і неадкладна дастаў яго з вады. 10-гадовы хлопчык быў ужо без прытомнасці. Адразу ж выклікалі хуткую дапамогу. Але дзіця, не апрытомнеўшы, памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0