Адпускная цана на КПГ, што рэалізуецца ААТ «Белтрансгаз» спажыўцам краіны для запраўкі транспартных сродкаў, цяпер складае 780 рублёў за 1 куб. м без уліку ПДК. Ранейшая цана складала 685 рублёў за 1 куб. м і дзейнічала з красавіка 2007 года. У Мінэканомікі зазначылі, што павышэнне цаны абумоўлена сёлетнім падаражаннем прыроднага газу, што імпартуецца з Расіі .

Цана на кампрымаваны (звадкаваны) прыродны газ (КПГ) для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі 5 сакавіка павялічана на 13,9%. Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Міністэрства эканомікі, адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове міністэрства № 48.

Адпускная цана на КПГ, што рэалізуецца ААТ «Белтрансгаз» спажыўцам краіны для запраўкі транспартных сродкаў, цяпер складае 780 рублёў за 1 куб. м без уліку ПДК. Ранейшая цана складала 685 рублёў за 1 куб. м і дзейнічала з красавіка 2007 года. У Мінэканомікі зазначылі, што павышэнне цаны абумоўлена сёлетнім падаражаннем прыроднага газу, што імпартуецца з Расіі .

Па стане на 1 студзеня 2008 года ў Беларусі працавалі 25 аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый. У краіне зарэгістравана 4,7 тыс. газабалонных аўтамабіляў.

Паводле: Марына Носава, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0