Аналітыкі лічаць, што падзенне сусветных коштаў на нафту да 22,50 даляра за барэль выкліча крах расійскай фінансавай сістэмы.

sapo.pt

sapo.pt

«Эканамісты ў асобным аглядзе прагназуюць, што расійская эканоміка скароціцца на 3,7% у гэтым годзе, што горш, чым 3,5% скарачэнне паводле прагнозаў мінулага месяца. Рубель, што гандлюецца на ўзроўні меншым, чым 70 рублёў за даляр на працягу доўгага перыяду, дадасць працэнтныя пункты да спаду ў гэтым годзе», — піша агенцтва Bloomberg.

30 апытаных агенцтвам эканамістаў заявілі, што папулярнасць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сярод насельніцтва пачне зніжацца, калі нафта патаннее да 30 даляраў за барэль. Падзенне коштаў да 22,50 даляраў за барэль выкліча крах расійскай фінансавай сістэмы.

«Цярпімасць насельніцтва Расіі да эканамічных нягод вышэйшая, чым у любой іншай, нават напаўразвітай краіне. Пра расійскую эканоміку можна дакладна сказаць, што папулярнасць Пуціна не вызначаецца эканамічным прагрэсам», — заявіў эканаміст нямецкага Berenberg Bank Вольф-Фабіян Хунгерланд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?