Фота: Peter Neill, ShootTheSound.com

Фота: Peter Neill, ShootTheSound.com

Вакаліст і музыка ірландскага рок-гурту U2, вядомы як Бона, за 6 год зарабіў на інвестыцыі ў сацсетку Facebook больш, чым на музычнай кар’еры, піша The Mirror.

Цяпер Бона абагнаў сэра Пола Макартні, у чыёй кішэні 730 млн фунтаў стэрлінгаў, і Мадону з яе 520 млн.

Бона набыў у 2009 годзе праз створаную ім інвестыцыйную групу 2,3% акцый Facebook за 56 млн фунтаў. Сёння, калі сацсетка дасягнула штодзённай аўдыторыі ў мільярд чалавек, гэтая доля каштуе 940 млн фунтаў альбо 1,44 млрд даляраў.

Акрамя долі ў Facebook і ўласна U2, Бона мае лінію этна-адзення Edun Apparel , якая прынесла яму і жонцы страты ў 44 млн даляраў.

***

Бона (сапраўднае імя — Пол Дэвід Х’юсан) разам са школьнымі сябрамі заснаваў U2 у 1977 годзе. У хуткім часе гурт стаў адным з самых папулярных і камерцыйна паспяховых у свеце. На сёння гурт мае 13 студыйных альбомаў, прададзеных агульным накладам у 180 млн асобнікаў, і 22 прэміі «Грэмі» — больш за ўсе іншыя гурты ў свеце. Бона названы рыцарам у 2007 годзе. Вядомы актыўнай дабрачыннай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?