Абвінавачванні яе ў гульні на карысць уладаў, а яе паплечнікаў — у супрацоўніцтве са спецслужбамі ніяк не паўплываюць на жаданне Таццяны Караткевіч працягваць удзел у выбарах.

Пра гэта яна заявіла, каментуючы публікацыі некаторых СМІ і заявы Уладзіміра Някляева. Някляеў, нагадаем, выказаў падазрэнні адносна матываў дзейнасці кіраўніка штаба Караткевіч Андрэя Дзмітрыева.

«Я не веру гэтым абвінавачванням! — сказала Караткевіч. — Мы з гэтай камандай разам ужо 6 гадоў. І не было ў мяне сумненняў у прынятых рашэннях, у дзейнасці, мы ніколі не падыгрывалі нікому, заўсёды мелі стратэгію і дзейнічалі зладжана ўнутры», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?