president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, адказаў прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву на крытыку беларускага малака.

«Мы жывем у рынкавых умовах, — падкрэсліў Лукашэнка. — Купляюць у Казахстане такое малако — туды яго і вязуць. Не куплялі б — не павезлі». Няма такога тэрміна «натуральнае малако», працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

«Усе выдатна разумеюць, што і Расія, і Беларусь узаемна «сушаць» гэта малако, выдаляюць ваду. Калі пік малака падае, калі яго не хапае, Расія заказвае ў Беларусі, мы часта купляем у Расіі гэта малако, разводзім яго, гэта значыць дадаючы ваду, і атрымліваецца нармалізаваць малако», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў таксама, што малочным напоем лічыцца прадукт, у які дадаецца сок.

«Калі разважаеш на нейкую тэму і праблему, трэба глыбей у ёй разбірацца», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Гэтая тэма не мае ніякага дачынення да таго, што адбываецца ў нас у Еўразійскім эканамічным саюзе. У нас ёсць значна больш сур'ёзныя праблемы», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?