tass.ru

tass.ru

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў выпадку размяшчэння ў Германіі яшчэ 20 амерыканскіх атамных бомбаў Расія будзе вымушаная прыняць контрмеры.

«Вядома гэта яшчэ адзін крок, прычым, на жаль, вельмі сур'ёзны крок, у бок нагнятання напружанасці на еўрапейскім кантыненце», — цытуе Пяскова агенцтва РБК.

Паводле яго слоў, размяшчэнне ў Германіі новых атамных бомбаў можа прывесці да парушэння стратэгічнага балансу ў Еўропе, і для аднаўлення балансу Расіі прыйдзецца распачаць крокі ў адказ.

Аб планах ЗША размясціць на авіябазе ў Германіі сучасныя атамныя бомбы раней паведаміў нямецкі тэлеканал ZDF. Гэту выснову тэлеканал зрабіў па выніках вывучэння бюджэту амерыканскіх ВПС на наступны год.

Па дадзеных нямецкіх журналістаў, гаворка ідзе прыкладна аб 20 бомбах тыпу B61-12, кожная з якіх па магутнасці роўная 80 бомбам, скінутым на Хірасіму. Акрамя таго, яны значна дакладней за большасць іншых атамных бомбаў.

Чакаецца, што новыя бомбы, якія размесцяць на авіябазе ў Бюхелі, адаптаванай для выкарыстання з нямецкіх знішчальнікаў-бамбавікоў Tornado. У выпадку вайны ўжываць бомбы будуць нямецкія пілоты, а не амерыканскія.

Афіцыйнай рэакцыі на паведамленне нямецкіх журналістаў не было.

У цяперашні час на авіябазе ў Бюхель захоўваюцца, па розных звестках, ад 10 да 20 амерыканскіх атамных бомбаў. Гэта адзіная база ў Германіі, на якой засталася амерыканская ядзерная зброя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?