Аперацыя расійскіх войскаў у Сірыі можа працягнуцца каля трох-чатырох месяцаў.

Пра гэта ў пятніцу, 2 кастрычніка, заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Аляксей Пушкоў у інтэрв'ю радыёстанцыі Europe 1.

«Заўсёды існуе рызыка затрымацца (надоўга), але мы ў Маскве гаворым пра аперацыю працягласцю ад трох да чатырох месяцаў», — сказаў Пушкоў. Ён запэўніў, што варыянт правядзення наземнай аперацыі ў Сірыі не разглядаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?