Годнасць у нас цяпер толькі адна, першачарговая: як годна размеркаваць 100% галасоў электарату на 4-х кандыдатаў, каб было ўсё па справядлівасці, не горш, чым у людзей.

А ў людзей працэнт такі: любімаму правадыру 84% (гэта ў брацкім Казахстане).

Нам нельга прапусціць у лідары кагосьці, у чымсьці, дзе-небудзь, калі-небудзь, нават цяпер, калі ва ўсіх усё расквітнела пышным цветам.

Дык вось, 84% — гэта паказчык любові і даверу ўдзячных беларусаў за ўсё, што зроблена і што будзе зроблена для шчасця, міру і спакою.

Астатнія 16% дзеляцца на прэтэндэнтаў: 4% — Караткевіч, якая падабаецца Ярмошынай па кандыдацкіх якасцях, уменні варыць капусту і баршчы, накарміўшы імі выбаршчыкаў 1 раз на 5 год.

Астатнія Улаховічу і Гайдукевічу, якіх, як аказалася, ведае па 100 тысяч насельніцтва.

Яны будуць рады і ўдзячныя ўсім, асабліва таму, самі ведаеце каму. А ва ўсіх — такая эйфарыя, такі душэўны пад’ём, што вершы льюцца на паперу:

Вас народ благославляет,
Вам судьбу свою вручает!
Вся страна сил полна —
Выбор сделала она!

Трэба ісці далей! Ветэран пацалаваў кавун, прывезены Колем Лукашэнкам, а я хачу пацалаваць зямлю, на якой вырас гэты кавун. Але не дазволяць: не прапусціць ахова звычайных грамадзян. Не заслужылі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?