У інтэрнэце з'явіўся рэкламны ролік расійскага музычнага шоу «Голоса большой страны», якое стартуе ў 2016-м. У ім Мінск, а таксама Ерэван і Тбілісі, паказаныя ў шэрагу расійскіх гарадоў, адкуль таленты «з'язджаюцца ў сталіцу» — гэта значыць Маскву.

Абураныя беларусы ў адказ размясцілі на сайце Change.org петыцыю на адрас Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яны заклікаюць міністэрства «выканаць абавязак перад радзімай» і «накруціць хвост каму трэба» за гэтую вялікадзяржаўную некарэктнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?