У вёсцы Косіна Лагойскага раёна вечарам 27 кастрычніка пры пажары ў жылым доме загінула дачка кватэраздымчыцы — школьніца 2005 нараджэння, паведамілі ў МНС Беларусі.

Як мяркуецца, прычына пажару — гульні дзяцей з агнём.

Загінулая дзяўчынка, навучэнка 5-га класа, была знойдзена на падлозе ў кухні звяном газадымаахоўнай службы. Дарослых на момант здарэння дома не было: маці знаходзілася на ферме на працы, бацька — у ад'ездзе, сястра-студэнтка дзяўчынкі вучыцца ў Мінску.

Пажар знішчыў дах дома, згарэлі знутры веранда, кухня і пакой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?