У бразільскім горадзе Мастардас хлопчык Ларэнца, якому споўнілася ўсяго 17 месяцаў, знайшоў у двары свайго дома ядавітую змяю і закусаў яе да смерці, паведамляе Latin American Herald Tribune.

Маці дзіцяці расказала, што выйшла на вуліцу і ўбачыла сына, які трымаў у роце яшчэ жывую рэптылію. На руках і вуснах дзіцяці была кроў. Каб прымусіць хлопчыка адпусціць змяю, жанчыне давялося паклікаць мужа.

Бацькі спешна даставілі хлопчыка ў лякарню, але дактары не выявілі ў яго сімптомаў атручэння.

Паводле дадзеных выдання, дом сям'і размяшчаецца ў гарадскім раёне, дзе змеі з'яўляюцца вельмі рэдка. Паверхня двара была залітая цэментам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0