Аператарам польскіх візавых цэнтраў у Беларусі будзе кампанія VFS.Global. Пра гэта стала вядома па выніках тэндэру, паведамілі БелТА ў прэс-службе пасольства Польшчы ў Беларусі.

Візавы цэнтр Літвы, фота Аляксандра Васюковіча

Візавы цэнтр Літвы, фота Аляксандра Васюковіча

Падпісанне дамовы адбудзецца 11 лістапада.

Подпісы пад дакументам паставяць часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас і рэгіянальны кіраўнік VFS Global па Расіі і СНД Прабуда Сен.

VFS.Global з'яўляецца ў Беларусі аператарам візавых цэнтраў Літвы, Грэцыі, Венгрыі, Харватыі, Даніі, што працуюць па адрасе вул. Чыгуначная, 33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0