З 1 студзеня 2016 мінімальны заробак у Беларусі будзе не ніжэй за 2,5 мільёна рублёў. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА расказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Цяпер мінімальны заробак складае 2 мільёны 100 тысяч 100 рублёў. Такі памер быў усталяваны з пачатку 2015 года. З улікам індэксацыі «мінімалку» дацягнулі да 2 мільёнаў 180 тысяч рублёў. Нагадаем, наймальнік не мае права плаціць работніку, які працуе на поўную стаўку, ніжэй за гэту адзнаку.

Як растлумачыў прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны, па законе памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца ўрадам штогод з 1 студзеня не ніжэй за памер мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ) сям'і з чатырох чалавек, які дзейнічае на пачатак года. Гэты нарматыў з 1 лістапада 2015 гады па 31 студзеня 2016 г. усталяваны ў памеры 2 млн 499 тыс 270 рублёў.

Праўда, беларуская «мінімалка» істотна адстае ад гэтага паказчыка ў шматлікіх суседзяў-еўрапейцаў.

Напрыклад, у Літве з 1 студзеня 2016 г. мінімальны заробак будзе складаць 350 еўра. Гэта ў тры разы больш, чым у нас. Польшча яшчэ ўлетку абвясціла аб павышэнні «мінімалкі» да 450 еўра. А вось у Расіі МПАП (мінімальны памер аплаты працы) менш, чым у Беларусі. Мінімум, які ў сярэднім плацяць расіянам, па цяперашнім курсе складае 84 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?