Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбудзе сёння з афіцыйным візітам у Беларусь.

Праграмай візіту, які працягнецца па 28 лістапада, запланаваны перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў. Чакаецца, што Ільхам Аліеў ўскладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

Раней меркавалася, што гэтымі днямі Лукашэнка будзе з афіцыйным візітам у Расіі, але яго адклалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0