На нядаўна апублікаваным у інтэрнэце відэа відаць, як дэпутат Дзярждумы Яўген Фёдараў разважае пра тое, што Сірыя — гэта не зусім сфера інтарэсаў Расіі, таму там ім даводзіцца цяжка. 

Але іншая справа, маўляў, тэрыторыя былога Савецкага Саюза, якую Фёдараў называе тэрыторыяй «сваёй нацыі» і «Айчынай». 

«Нашая мэта, — кажа Фёдараў, — аднавіць Расію ў межах 1945-1991 гадоў». 

Фёдараў кажа, што рускія «не захопнікі», і папярэднія паўтары тысячы гадоў займаліся толькі «вяртаннем» «сваіх земляў». 

Маўляў, гэтая ідэя «вяртання» земляў раней ужо аб'ядноўвала рускіх, таму і цяпер гэта тая мэта, дзеля якой варта трываць паніжэнне ўзроўня жыцця і астатнія цяжкасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?