Каля 20 чалавек эвакуяаваныя з платформы на марскім нафтагазавым радовішчы Гюнешлі ў Каспійскім моры, дзе адбыўся пажар, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на дзяржаўную нафтавую кампанію Азербайджана.
Паводле дадзеных кампаніі, пажар пачаўся вечарам 4 снежня з-за пашкоджання газаправода. Адзначаецца, што меры для эвакуацыі супрацоўнікаў былі прынятыя, задзейнічаныя сілы міністэрства па надзвычайных сітуацыях, буксіры і супрацьпажарныя судны. Работы на месцы здарэння ўскладняў штармавы вецер.
Пры кампаніі «Азнафта» ў сувязі з пажарам створаны аператыўны штаб. Паведамленняў аб пацярпелых няма.
0
0
0
0
0
0