Беларускі журналіст Франак Вячорка адправіўся ў вандроўку ў Новую Зеландыю і ўбачыў у адной з тамтэйшых крам селядзец ад «Маціас»!
«Зайшоў у супермаркет у Велінгтане і зразумеў, што мы, беларусы, не прападзём. Калі мы ўмеем прадаваць марскую рыбу самай далёкай ад нас марской дзяржаве за 17 тысяч кіламетраў, то дакладна ў нашай нацыі вялікая будучыня», — напісаў Франак Вячорка ў сваім акаўнце ў «ВКонтакте».
0
0
0
0
0
0