Суполка брыгады «Усход» ва «УКантакце» паведамляе, што 3 снежня аднаму з удзельнікаў «абароны ДНР» пабрацімы падарылі «Запарожац» і новыя мыліцы.
Узнагароджанне адбылося ў Макееўцы і стала часткаю ўрачыстасцяў у гонар загінулых у Афганістане воінаў-інтэрнацыяналістаў.
«Сённяшняя падзея — гэта прыклад таго, як нашае грамадства ацэньвае подзьвіг абаронцаў Данбаса», — сказаў «сакратар» «Рады бяспекі» «ДНР» перад узнагароджваннем «ветэрана».
На машыне напісана «Сваіх не кідаем».
0
0
0
0
0
0