Цэнтрвыбаркам Венесуэлы канчаткова пацвердзіў перамогу апазіцыі на парламенцкіх выбарах: па дадзеных выбарчай камісіі, правацэнтрысты атрымалі 112 з 167 месцаў у аднапалатнай Нацыянальнай асамблеі — 67% мандатаў.

Парламенцкай большасці апазіцыі зараз хапае нават для правядзення рэферэндуму аб далейшым знаходжанні сацыяліста, «чавіста» Нікаласа Мадура ў прэзідэнцкім фатэлі — праўда, не раней за наступны год.

Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Мадуры мінаюць у красавіку 2019 года.

Па словах прэзідэнта Венесуэлы, у паражэнні «чавістаў» — прыхільнікаў былога прэзідэнта Уга Чавэса — вінаваты буйны бізнэс, які нібыта сабатаваў развіццё эканомікі.

Апазіцыя можа зараз выпусціць з турмаў зняволеных палітыкаў.

Як мяркуюць аналітыкі, за расчараваннем электарату ў кіруючай партыі стаіць няздольнасць прыхільнікаў Мадуры выйсці з цяжкага эканамічнага крызісу, у выніку якога, паводле прагнозаў МВФ, ВУП краіны ўпадзе па выніках гэтага года на 10%.

Праблемы Венесуэлы, на думку аналітыкаў, справакаваныя падзеннем цэнаў на нафту, якая з'яўляецца асноўным экспартным таварам краіны.

Інфляцыя ў краіне перавысіла 80%, у супермаркетах назіраецца сур'ёзны недахоп прадуктаў — такіх як цукар, малако, рыс, кава, кукурузная мука і алей.

Лідары апазіцыі яшчэ не прадставілі план па вывадзе краіны з крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?