Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў напярэдадні з дзяржаўным візітам у В'етнам, сёння правядзе перамовы са сваім калегам — прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам.

Чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на пашырэнне беларуска-в'етнамскіх адносін.

Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння сустрэнецца таксама з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм'ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі запланавана ўскладанне вянкоў да манумента паўшым героям і Маўзалея Хо Шы Міна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?