Да 15 месяцаў калоніі прыгавораны рашэннем суда жыхар Гомеля, які з хуліганскіх пабуджэнняў дэманстраваў палавыя органы і ягадзіцы на прыпынку грамадскага транспарту. 

Мужчыну прызналі вінаватым у злосным хуліганстве: «наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць яўную непавагу да грамадства, што вызначаюцца па сваім змесце выключным цынізмам». 

Як паведамілі ў пракуратуры Гомеля, інцыдэнт здарыўся ў чэрвені 2015 года на прыпынку грамадскага транспарту «Інстытут «Гомельпраект». Абвінавачваны, «дзейнічаючы з выключным цынізмам, бессаромна, дэманструючы пагардлівае стаўленне да агульнапрынятых маральных норм, усведамляючы, што за яго дзеяннямі назіраюць іншыя асобы, адкрыў і дэманстраваў свае палавыя органы ў непасрэднай блізкасці і на віду ў цыганак, зневажаючы апошніх нецэнзурнай лаянкай», гаворыцца ў матэрыялах справы. 

На судзе пацярпелыя і сведкі — прадаўцы гандлёвых павільёнаў, далі паказанні, што грамадзянін прасіў цыганак пагадаць, а калі яму адмовілі — прадэманстраваў ім палавыя органы і зневажаў нецэнзурнай лаянкай. Пачалася сварка. Невядомы мужчына ўдарыў хулігана сумкай па галаве, а затым прахожыя выклікалі міліцыю. Пачуўшы пра міліцыю, абвінавачваны вырашыў рэціравацца, аднак зняў штаны і прадэманстраваў прысутным ягадзіцы. Калі яго затрымала міліцыя, ён працягваў нецэнзурна лаяцца. 

Сам абвінавачваны даваў паказанні, што цыганкі прапаноўвалі яму пагадаць, і, «жадаючы пазбавіцца ад надакучлівага прыставання з боку жанчын, абвінавачваны прыспусціў штаны і прадэманстраваў ім свой палавы орган, а паколькі жанчыны не сунімаліся, прыспусціў штаны ззаду, прадэманстраваўшы жанчынам ягадзіцы». 

Тым не менш суд узяў пад увагу паказанні пацярпелых, таму што яны былі ідэнтычныя паказанням сведак. Гандляркі з павільёнаў растлумачылі, што бачылі, як мужчына бегаў за цыганкамі, хапаў іх за рукі, зневажаў, здымаў штаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?