Расія гатова адмяніць візавы рэжым з Грузіяй. Пра гэта заявіў падчас прэс-канферэнцыі 17 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Па словах прэзідэнта Расіі, Масква настроена на аднаўленне адносін з Тбілісі. «Тэрытарыяльная цэласнасць Грузіі — гэта справа Грузіі, — заявіў Пуцін. — Трэба працаваць з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй».

Пуцін адзначыў таксама, што не Расія была ініцыятарам «дэградацыі» адносінаў з Грузіяй. Адказнасць за абвастрэнне 2008 года ён усклаў на «авантурныя рашэнні» тагачаснага прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Кажучы пра Саакашвілі, Пуцін згадаў яго прызначэнне на пасаду кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі, назваўшы гэта прызначэнне «пляўком у твар украінскага народу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?