Варшаўскі смеццеперапрацоўчы завод дапамог жыхару прыгарада польскай сталіцы адшукаць 96 тыс. злотых (каля 22 тыс. еўра), якія ён памылкова выкінуў у смецце. Сродкі прызначаліся на лячэнне яго дачкі.

«Мы разглядаем гэта як калядны цуд», — адзначыў прадстаўнік кампаніі па вывазе і ўтылізацыі смецця Караль Войцік.

Паводле яго слоў, яшчэ б крыху і грошы перамалоліся б і былі б перапрацаваныя на паліва.

«Яшчэ б 10 секунд, калі б стужка не спынілася ў пэўны момант, пакет з грашыма разам з астатнім смеццем адправіўся ў спецыяльны адсек», — сказаў Караль Войцік.

На шчасце, аднаму з працаўнікоў завода ўдалося адшукаць згубу.

Уладальнік грошай прапаноўваў яму ўзнагароджанне, але той адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?