Трох мужчын «узялі» з марыхуанай у Цэнтральным раёне сталіцы.

Першым быў затрыманы 31-гадовы нідзе не працуючы жыхар Цэнтральнага раёна сталіцы — пакупнік наркотыкаў. Малады чалавек спрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў у гаражным кааператыве, дзе ў сваёй аўтамашыне, у тайніку, хаваў набыты пакецік з марыхуанай вагой звыш 3 грам.

У ходзе далейшага правядзення спецаперацыі быў затрыманы 36-гадовы нідзе не працуючы мінчук, які арганізаваў збыт наркотыку. Па месцы жыхарства затрыманага была знойдзена марыхуана, якую ён не паспеў рэалізаваць. Наркотыкі на рэалізацыю яму пастаўляў жыхар Курасоўшчыны - 31-гадовы гаспадар аднаго са сталічных салонаў тату, які таксама займаецца збытам наркотыкаў. Дарэчы, мужчына з'яўляецца прафесійным фатографам і кампазітарам песень у стылі «рэп», паведаміла Таццяна Абозная, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска.

У ходзе правядзення ператрусу па месцы жыхарства затрыманага было выяўлена больш за 65 грам марыхуаны, якая захоўвалася ў трохлітровым слоіку.

У цяперашні час у дачыненні да ўсіх трох маладых людзей заведзены крымінальныя справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. 31-гадоваму пакупніку марыхуаны пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, а мінчукі, якія арганізавалі рэалізацыю наркотыку, могуць сесці на тэрмін да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?