Супрацоўнікі МНС і работнікі фермы племзавода «Леніна» ў вёсцы Касцюшкава Горацкага раёна эвакуіравалі ў ноч на 3 студзеня 116 цялят з палаючага цялятніка.
Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, сігнал аб узгаранні ў цялятніку паступіў каля 22.40. У будынку 1985 года пабудовы знаходзіліся 6-месячныя цяляты. Яны не пацярпелі, дзякуючы своечасовай эвакуацыі.
Агонь знішчыў 200 квадратных метраў даху, пашкоджана перакрыцце на плошчы 10 квадратных метраў. Прычына пажару высвятляецца.
0
0
0
0
0
0