Каля расійскага Краснаярска на дне ракі Енісей знайшлі аўтамабіль Mitsubishi з целамі мужчыны і жанчыны, якія з канца 1995 года лічыліся зніклымі без вестак. Машыну выпадкова знайшлі выратавальнікі падчас трэніровачных падводных спускаў.

Паводле папярэдніх звестак, целы належаць мужчыне 1957 года нараджэння і жанчыне 1965 года нараджэння. Як заяўляюць праваахоўнікі, папярэдні агляд целаў не выявіў крымінальных траўмаў.

Вядома, што па факце знікнення людзей у 1995 годзе была распачатая крымінальная справа.

Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, піша Lenta.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0