Нафта маркі Brent зноў упала ніжэй за 30 даляраў за бараль. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў на сетцы Intercontinental Exchange (ICE).

Кошт сакавіцкіх ф'ючарсаў з пастаўкамі 16 сакавіка па стане на 13.19 мінскага часу Brent упаў да $29.49 за бараль.

Brent ужо падаў ніжэй за 30 даляраў вечарам у сераду, але ў чацвер вырас да 31 даляра.

Расійскі рубель таксама стаў падаць, даляр таргуецца ўжо на ўзроўні 76,937 (па стане на 12.17).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?