Аляксандр Лукашэнка сёння па выніках дакладу аб прыманых мерах па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я даручыў паставіць ваенна-палявыя кухні для добраахвотных прыбіральшчыкаў снегу ў дварах.

Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што насельніцтва бярэ актыўны ўдзел у расчыстцы дваровых тэрыторый і даручыў знайсці магчымасці, каб заахвоціць гэтых людзей. Кіраўнік дзяржавы даручыў паставіць для іх ваенна-палявыя кухні, забяспечыць гарачым харчаваннем, а таксама неабходным інвентаром для ўборкі снегу.

Акрамя таго, па выніках дакладу звярталася ўвага на тое, што трэба заахвоціць работнікаў дарожна-будаўнічых і камунальных службаў, якія напружана працуюць на ліквідацыі наступстваў цыклона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?