Жыхарка сталіцы Таццяна Гусакова 11 студзеня сышла са свайго дома па вуліцы Магілёўскай, 16 і не вярнулася. Вось ужо больш за тыдзень, з мінулага панядзелка, яе шукаюць родныя і міліцыя.

Родныя паведамілі, што ў дзяўчыны маецца псіхічнае расстройства. Візуальна яно ні ў чым не праяўляецца, але ў чалавека могуць узнікаць дакучлівыя думкі або страх. У сям'і дзяўчыны ўдакладнілі, што яна некалькі разоў ужо сыходзіла з дома. Пакуль апытанне знаёмых і родных не дапамагло яе знайсці.

Прыкметы: рост 172 см, хударлявага целаскладу; вочы шэрыя, валасы цёмна-каштанавыя прамыя ніжэй плечаў, без чубкі.

Была апранута: пухавік яркага гарчычнага колеру даўжынёй да калена, з футравай акантоўкай; чорныя скураныя боты; маленькая лакавая торбачка бледна-ружовага колеру на ланцужку.

Калі вы бачылі зніклую альбо ведаеце што-небудзь пра яе месцазнаходжанне, паведаміце аб гэтым па тэлефоне: 8 (029) 674 2046, 8 (029) 674 2046 (бацькі) або 8 (017) 222-04-42, 222-04- 46 (дзяжурная частка Кастрычніцкага РУУС). Можна скарыстацца агульным нумарам міліцыі - 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?