Галандская кампанія Guard from Above, якая спецыялізуецца на працы з драпежнымі птушкамі, вывучае для мясцовай паліцыі магчымасць выкарыстання лятучай фаўны для нейтралізацыі патэнцыйна варожых ці проста «заблукалых» дронаў.

Пра гэта піша washingtontimes.com.

Кампанія апублікавала відэа, на якім арол атакуе грамадзянскі беспілотнік-квадракоптэр.

Птушка нападае на дрон зверху, хапае «здабычу» кіпцюрамі і нясе яе ў вызначае месца.

«Часам нізкатэхналагічнае рашэнне высокатэхналагічнай праблемы больш эфектыўнае, чым падаецца… Выкарыстоўваючы драпежныя інстынкты гэтых птушак, мы можам даць рады з новай пагрозай», — адзначыў заснавальнік кампаніі С’ёрд Хагендоорн.

Галандская нацыянальная паліцыя пацвердзіла факт супрацоўніцтва і прыме рашэнне адносна перспектыўнасці такога «зенітнага» сродку ў гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?