Курс амерыканскай валюты ў ходзе таргоў на Маскоўскай біржы апускаўся ніжэй за 75 расійскіх рублёў. Гэта адбылося на фоне росту сусветных цэнаў на нафту.
У 20:16 курс даляра на Маскоўскай біржы апусціўся да 74,83 руб., што на 3,061 руб. ніжэй за ўзровень папярэдняга закрыцця (— 3,93%).
Па стане на 20:35 даляр таргуецца роўна па 75 рублёў. Еўра — 83,613 рубля.
Умацаванне рубля адбылося на фоне росту цаны нафты паўночнаморскай маркі Brent і заяваў Ірана пра гатоўнасць замарозіць здабычу.
У ходзе таргоў на біржы ICE красавіцкія ф'ючарсы падаражэлі амаль на 7%. У 20:29 бараль Brent каштаваў $ 34,44 за бараль.
0
0
0
0
0
0