Дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў распавёў, што ў лютым 2015 г. Пятро Парашэнка прасіў яго распаўсюджваць ілжывую інфармацыю аб баях у Дэбальцаве, дзе ў атачэнне патрапіла буйная групоўка ўкраінскай арміі і добраахвотнікі батальёнаў.

Па словах Бірукова, сустрэча з Парашэнкам адбылася 17 лютага. Прэзідэнт папрасіў яго «двое сутак уносіць сумятню ў галовы ворага», каб праціўнік не разумеў, выводзіць Украіна войскі з Дэбальцава ці не.

«Трэба было зладзіць у фэйсбуку ўсплёск «усё-добра-мы-стаім» і ўтрымаць гэтую хвалю хаця б двое сутак. Любым «рэпутацыйным» коштам, проста прамалінейна хлусіць-хлусіць-хлусіць», — распавёў Бірукоў.

Па словах дарадцы Парашэнкі, план па дэзінфармацыі праваліўся, калі ў фэйсбук патрапілі звесткі пра тое, што вывад украінскіх войскаў ужо пачаўся.

Баі за Дэбальцава працягваліся з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага 2015 года. Яны не спыніліся нават пасля падпісання другіх Мінскіх пагадненняў, якія прадугледжвалі, у прыватнасці, рэжым спынення агню. Сепаратыстам удалося выбіць ўкраінскія сілы з горада. Страты ўкраінскай арміі і добраахвотна батальёнаў, па афіцыйных дадзеных, склалі 110 чалавек забітымі і 270 параненымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?