17 сакавіка у інтэрнэце быў апублікаваны новы трэйлер фільма «Тарзан. Легенда». Кінакампанія Warner Bros. у чарговай сваёй стужцы вырашыла расказаць новую гісторыю Тарзана. Ужо прайшло нямала гадоў пасля таго як Тарзан, пакінуўшы джунглі, з'ехаў са сваёй каханай у Лондан. Аднак доўг кліча бясстрашнага воіна адстаяць гонар родных джунгляў.

Галоўны герой мяркуе, што яму трэба будзе змагацца з прагнымі прамыслоўцамі. Праўда, неўзабаве аказваецца, што ён з'яўляецца ўсяго толькі пешкай у руках хітрага ворага. Варта адзначыць, што Тарзан не баіцца небяспекі, таму яго ворагам варта берагчыся.

Сусветная прэм'ера стужкі намечаная на 1 ліпеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0