У Мінску жанчына за рулём «Пежо» збіла насмерць рабочага, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовая жанчына, кіруючы «Пежо», ехала ў крайняй левай паласе па вул. Арлоўскай у кірунку пр. Пераможцаў. На ўчастку дарогі рабочы фарбаваў раздзяляльную паласу. Кіроўца ўзяла лявей — і збіла мужчыну. Затым машына ўпала з моста.
Рабочы загінуў. Сама жанчына і яе дзіця-пасажыр засталіся цэлыя.
На месцы працуюць праваахоўнікі.
0
0
0
0
0
0