Беларусь падпісала сёння Парыжскае пагадненне па клімаце, паведамілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН.

Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання дакумента, якая прайшла сёння ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, узялі ўдзел 170 краін. Подпіс пад Парыжскім пагадненнем па клімаце паставіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Тэкст пагаднення Беларусь у ліку 195 краін ўхваліла ў час 21-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па клімаце, якая прайшла 12 снежня 2015 года ў Парыжы.

Сёння генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў дзяржавы — сябры арганізацыі як мага хутчэй ратыфікаваць на нацыянальным узроўні Парыжскае пагадненне па клімаце з улікам хуткіх і глабальных змен у гэтай сферы на планеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?