Беларусь зрабіла правільна, пайшоўшы па шляху рэабілітацыі тэрыторый, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі стаў прэзідэнтам Беларусі, перад ім стаяў сур'ёзны выбар, што рабіць у адносінах пацярпелых тэрыторый.

«Людзі былі напалоханыя. Але я ўсім сэрцам і душой разумеў, што гэта — наша зямля і яе трэба адраджаць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вынік сёння відавочны. Можна адкрыта і прама сказаць: мы зрабілі правільна, пачаўшы рэабілітацыю гэтых зямель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?