Апошнія пару гадоў у лесапалосах пад Мінскам пачаў заўважаць гіганцкіх слімакоў, а сёлета, здаецца, што пачалося іх сапраўднае нашэсце. На выходных вырашыў пашпацыраваць уздоўж чыгункі, што ля мястэчка Гатава. Гляджу — перапаўзае мне дарогу адзін такі «звер». Трохі збочыў са сцяжынкі – а там іх як грыбоў у лесе. У некаторых месцах на квадратны метр па некалькі штук!

Здаецца, гэта вінаградны слімак. Было б добра спытаць каментарый на гэты конт у нашых заолагаў. Магчыма, праз пацяпленне клімату гэты від, што распаўсюджаны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, рассяліўся й на шыраце беларускай сталіцы.

Дарэчы, у Еўропе, у прыватнасці ў Францыі, гэты слімак — далікатэс. Сам колісь каштаваў яго, калі гасцяваў у французаў. Чуў, што некалькі гадоў таму пад Берасцем адкрылі ферму, на якой вырошчвалі гэтых істот і экспартавалі ў Еўропу. А тут, пад Мінскам, гэты экспартны тавар проста поўзае пад нагамі. Збірай — і прадавай гурманам-еўрапейцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?