Матацыклісту, у ДТЗ з удзелам якога пацярпеў супрацоўнік ДАІ, выстаўленае абвінавачанне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Кіроўцу матацыкла выстаўленае абвінавачванне па ч.2 арт.317 (парушэнне Правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Беларусі», — сказала Юлія Ганчарова.

Падчас допыту ў якасці абвінавачанага кіроўца матацыкла адмовіўся ад дачы паказанняў, скарыстаўшыся сваім правам. «Следства чакае вынікаў экспертных даследаванняў па фрагментах відэазапісаў, далучэнні да матэрыялаў крымінальнай справы. Праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза. Следчыя працуюць са сведкамі», — дадала афіцыйны прадстаўнік.

Стан інспектара ДАІ не змяніўся і застаецца стабільна цяжкім. Ён знаходзіцца ў коме.

Як паведамлялася, ДТЗ здарылася раніцай 18 красавіка ў цэнтры Мінска. Інспектар ДПС звярнуў увагу на матацыкліста, які парушаў правілы і ехаў без рэгістрацыйнага нумарнога знака, паспрабаваў затрымаць яго. «Супрацоўнік ДАІ падышоў да кіроўцы матацыкла, прадставіўся і запатрабаваў прад'явіць дакументы, аднак матацыкліст дадзенае патрабаванне праігнараваў і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым здзейсніў наезд на інспектара ДАІ, а затым сутыкненне з іншым транспартным сродкам», — распавядаюць у ДАІ сваю версію здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?