13 чэрвеня ўпершыню ў Мінску вялікі сольны канцэрт дадуць папулярныя брытанскія металісты Bullet For My Valentine. Як высветлілася, калектыў вельмі падабаецца не толькі хлопцам, але таксама прыгожым і вельмі музычным дзяўчатам з самых розных куткоў свету.

У шортах і басанож — Meytal Cohen «Your Betrayal»

Мейтал — дастаткова звычайнае для Ізраіля імя і заадно амаль дакладная назва любімага музычнага стылю гэтай дзяўчыны. Яна з'ехала вучыцца ў ЗША і праславілася сваімі барабаннымі каверамі на ўвесь свет, сабраўшы на сваім канале за 140 мільёнаў праглядаў.

Стрэлкі на вачах — Izzy Johnson «Waking The Demon»

Ізі нарадзілася ў Англіі, вырасла ў ЗША. З дзяцінства захаплялася гітарай і метал-музыкай. Яе самы ранні гітарны кавер на Bullet For My Valentine датуецца 2010 годам, а ў 2013 годзе яна прайшла праслухоўванне на пазіцыю гітарысткі ў цалкам дзявочай метал-групе Conquer Divide, чый першы альбом выйшаў летам 2015.

Бландзінка ў кепцы — Bluejscore «Tears Do not Fall»

Ці можна праспяваць Bullet For My Valentine пяшчотным галаском ды пад акустыку? Яшчэ як! Амаль ананімная пяшчотная бландзінка сабрала з гэтым каверам пад 500 тысяч праглядаў. Вядома толькі тое, што яна з ЗША і ў яе ёсць Твітар.

Японская лаліта — Fumie Abe «Waking The Demon»

Мініяцюрная японка Фумі Абэ з 4 гадоў займалася ігрой на піяніна і каліграфіяй. Да 18 гадоў яна атрымала прафесарскую ступень у гэтым нялёгкім мастацтве і захапілася метал-музыкай з барабанамі. І трэба прызнаць, што ўпраўляецца яна з імі вельмі эфектна.

Рудая з пірсінгам — JJ's One Girl Band «Your Betrayal»

Па відэа складана паверыць, але Джэсі Джэй — гітарыстка-самавук з Германіі. Пра сябе распаўсюджвацца не любіць, затое дэталёва распісвае ўсе свае гітары і гітарныя ўзмацняльнікі. Ну і класна грае, само сабой.

***

У Мінск Bullet For My Valentine прыедуць з найлепшымі песнямі і новым альбомам «Venom», якой выйшаў летам 2015. «Альбом «Venom» удыхнуў новае жыццё ў герояў брытанскага металу» — адзначыў аўтарытэтны брытанскі метал-часопіс Kerrang.

BULLET FOR MY VALENTINE (Вялікабрытанія)

13 чэрвеня — Мінск, Палац спорту — 19.00

Квіткі: ад 540 да 870 тыс. руб.

Продаж: Kivtki.by, Ticketpro.by, Bycard.by і Kassy.by

Інфалінія і замова квіткоў: +375444820160

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0