Выкрадальнікі рэек, з‑за якіх сышлі пад адхон цеплавоз і два вагоны, прысуджаныя да зьняволеньня на 2 і 4 гады.

Летась увосень група зламысьнікаў разабрала частку рэйкавага палатна на дзейным чыгуначным адгалінаваньні між прадпрыемствам «Экамол» і станцыяй Руміна ў Аршанскім раёне.

Гэта прывяло да аварыі: сышоў з рэек манэўравы цеплавоз і два грузавыя вагоны. Кагадзе суд вызначыў меру пакараньня для рэйкавых злодзеяў. Два браты прызнаныя вінаватымі ў замаху на крадзеж, учынены групай асоб, наўмысным пашкоджаньні шляхоў зносін, якое спрычынілася дзеля неасьцярожнасьці да стратаў у буйным памеры.

Ім давядзецца правесьці за кратамі па чатыры гады й тры месяцы. Іхні сябрук як памагаты ўчыненьня злачынства, прысуджаны да двух гадоў зьняволеньня. Апроч таго, выкрадальнікам рэек прыйдзецца сплаціць шкоду ў суме больш як 30 мільёнаў рублёў.

Паводле Народных навінаў Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0