Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту.

Пасяджэнне адбывалася непасрэдна ў будынку РУУС г. Маладзечна. Суддзя Павел Жэчко разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста Паўла Сяргея па ч. 3 арт. 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні», прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні і асудзіў да адміністрацыйнага арышту тэрмінам у семь сутак.

14 мая Павел Сяргей быў затрыманы за ўдзел і пікеце. Да суда малады чалавек знаходзіўся ў будынку РУУСа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?