TonqiXod называюць адным з самых перспектыўных беларускіх гуртоў. Ён перамагаў на «Басовішчы» і грае складаную неардынарную музыку.

Ахвяраваць на падтрымку іх новага альбома можна тут. Кожны, хто падтрымае, атрымлівае падарунак ад гурту.

З часу выхаду дэбютнага альбома «Прадмова» ў музыкаў назбіралася матэрыялу, які хочацца зафіксаваць і паказаць слухачу.

Большасць трэкаў для другога альбома гатовая, частка даўно граецца на канцэртах, але ёсць і некалькі зусім свежых рэчаў. Для запісу, сярод іншага, хлопцы плануюць запрашаць іншых музыкантаў, арандаваць дадатковыя інструменты, каб узбагаціць і разнастаіць аранжыроўкі.

«Нам хочацца выдаць альбом як найлепей і прафесійней, а гэта не робіцца без грошай, — кажа Уладзь Лянкевіч, вакаліст і гітарыст гурту. — Фінансы нам патрэбныя на аплату студыі, працы гукарэжысёра, звядзенне, майстарынг, арэнду абсталявання, дызайн і друк дыскаў ды мноства іншых спадарожных выдаткаў. На альбоме, спадзяемся, будзе нечаканае.

Прыемна, што нашыя прыхільнікі і проста неабыякавыя людзі адгукаюцца. Ужо больш за 90 чалавек сталіся спонсарамі, а ўсяго сабрана 80% заяўленай сумы». Да канца акцыі засталося 12 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0