Беларусь можа павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі на расійскі рынак. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы 8 чэрвеня на трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску.
Ён адзначыў, што палова ўсёй экспартнай прадукцыі Беларусі ідзе ў Расію. «Калі зрабіць захады, неабходныя для забеспячэння інтарэсаў уласных сельгасвытворцаў, беларускія калегі могуць яшчэ больш пастаўляць на расійскі рынак. Трэба скарыстацца сённяшняй сітуацыяй, каб пашырыць сваю вытворчасць пад патрэбы расійскага рынку», — сказаў ён.
Пуцін таксама дадаў: «Калі мы сёння гэтага не зробім, а будзем прапускаць санкцыйную прадукцыю, беларускім вытворцам будзе больш складана асвойваць расійскі рынак».
Паводле яго слоў, у інтарэсах абедзвюх краін, каб на расійскім рынку былі яблыкі, мяса, малако беларускай вытворчасці.