П'янага расейца-паляўнічага дэпартавалі з Беларусі, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Паляўнічага-нелегала, які прыехаў з Расіі, затрымалі каля вёскі Бярозаўка ў Калінкавіцкім раёне. Мужчына прыехаў з Уладзімірскай вобласці пагасціць да сваякоў. Месяц таму ў сябе на радзіме ён атрымаў пасведчанне паляўнічага і купіў гладкаствольную стрэльбу, якую прыхапіў з сабой у Беларусь. У адзін з вечароў ён адправіўся пастраляць на бераг невялікай рэчкі Тур'і. Стрэлы пачуў участковы міліцыянт, ён жа выклікаў інспектараў Мазырскай міжраённай інспекцыі. Затрыманы паляўнічы не меў пры сабе ніякіх дакументаў, якія дазваляюць яму паляваць на тэрыторыі Беларусі, яго ружжо было ўвезена ў краіну нелегальна. Акрамя таго, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, хоць выехаў на прыроду на асабістым аўто. За парушэнне правілаў палявання, незаконную перавозку зброі, а таксама кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення парушальнік быў аштрафаваны на суму 1680 рублёў. У яго канфіскавалі правы кіроўцы і канфіскавалі ружжо. Пасля выплаты штрафу расіяніна дэпартавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?